Вы праглядаеце журнал [info]faithful_ever

Я зноўку на радзіме :)


Tags:

Камэнтар спецыяліста

"- Есть несочетаемые цвета - это красный и зелёный. При нормальной насыщенности синий цвет сочетается с желтым, - говорит заведующий отделением лазерной микрохирургии Республиканского центра микрохирургии глаза Игорь ЗАБОРОВСКИЙ. - Но синий на желтом лучше виден, чем желтый на синем!"

А ўсё пачыналася з паказальнікаў у метро... Шкада Ігарка :)

Tags:

"Здравствуйте! Я - учащаяся колледжа и принимаю участие в спортивно-молодежном шествии, посвященного дню независимости Республики Беларусь. Нам раздали карточки с пометкой, что у участников данного шествия проезд на все виды транспорта бесплатный с 1 июня по 3 июля с подписью Мингорисполкома, которая так же удостоверена печатью нашего учебного заведения. В наземном транспорте никаких проблем не возникает. Однако, почему при прохождении контроля в метро, контролер не пропускает, объясняя все тем, что мы должны ходить группами под руководством преподавателя? Я ничего не имею против этого правила, если оно будет распространяться на школы, а не на колледжи, ведь многие учащиеся живут в разных точках Минска, а многие иногородние, и собраться всем в одном месте просто невозможно. Помогите внести ясность в этой ситуации."
Спасылка

Вось калi яны ўдзельнiчаюць у "спортивно-молодежном шествии", якога тады Наўмава яны хадзiць пешшу ня могуць? Якога Пракаповiча iм транспарт задарма павiнен быць?

Жахi

А вы ведаеце, што калi вы адмовiцеся ад дактыласкапii вас "звольняць з працы, таму што ведаюць нейкага дырэктара з вул. Я.Коласа, у якога нешта там друкуюць", "пазбавяць грамадзянства", "не выпусцяць за мяжу", "прыйдуць дахаты с мiлiцыянерам", "выклічуць яшчэ раз", "выклічуць, калi прымуць новы закон i вы будзеце праходзiць дактыласкапiю ў тры разы больш часу 5 кiламетраў у гару ўзімку"ды ўвогуле "галоўны доктар адмовiць вам у леках", а вы "будзеце дэпартаваны ў ЮАР"?
Вось такая ахінея ў галовах нашага доблеснага змагара са злачыннасцю.

Злосны жулік

Неверагодна, але факт - 2 чэрвеня мне патрэбна з'явiцца ў раённы ваенкамат для "удакладнення воінскіх звестак" aka "зняцця адбіткаў".
Ну что ж, прыйдзецца займацца другой любiмай працай, калi не даюць працаваць нармальна - буду псаваць нервы "навакольнаму асяроддзю" праз "Указ нашага любімага ўсенародна абранага легітымнага прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 18.11.2004 г. №565 (пад рэд. ад 05.04.2006 г. №204) :)

Bela Music '09

Скажу адно - было ФАЙНА!!! Нiякiя шэрагi АМАПу ды мiлiцыянтаў, Пецi Ялфiмавы, прастуда ды дажджы, а таксама адсутнасць пiва не сапсуюць свята музыкi!
Справаздача ў фотках - тут!

Тэрміновы "дзякуй"

Вось тут распавядаецца пра чарговую акцыю СамайПравiльнайАрганiзацыiМоладзевай Беларусi.
Аднак устае пытанне - чаму гэта самае "дзякуй" трэба гаварыць менавiта раз у год i, як бачна па тэксту, дзеля "галачкi" да 12 траўня? А потым што - з супакоем забыцца пра iх на яшчэ адзiн год, падумаць пра тое, якiя мы добрыя, ды ўзнагароджваць сябе нейкiмi тытуламi "Правофланговая дружина"?


Tags:

Open Air :)

Сезон шашлыкоў распачаты:
шашлыкi ... )

Чыгунка-стайл

"Прынцыповая схема" майго маршрута з Гугла Мапы падаецца неяк вось так:

Ад пункту S да пункту E я прайшоў за 3,5 гадзiны (улiчваючы розныя шматлiкiя прыпынкi) недзе каля 14 км.
Падарожнiчаць... )

Сам на сам...

Заўтра "грандыёзная" вандроўка на родную чыгунку (першая за апошнiя, бадай, 4 гады). Маршрут - недзе ад Барысава да Печынскага. Будзе шмат цягнiкоў, амаль 10 км перасечанай мясцовасцi, памяранцавыя людзi з шпаламi ды фатаапарат + нататнік у руках ну i я. I ўcё гэта дзеля персанальнага праекту з амаль 6 гадовым стажам :)

Жыць, як мае быць... як пульсуючы нэрв... ;)

Tags

Syndicate

RSS Atom
Распрацавана LiveJournal.com
Designed by Lilia Ahner

Latest Month

Жнв 2009
S M T W T F S
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031